Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Слепаў Аляксандр Мікалаевіч (04.08.1950, с. Бада Чыцінскай вобл., Расія), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1974). Член Беларускага саюза мастакоў (1985). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў галіне скульптуры, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, графікі, жывапісу.

Сярод работ: пастэлі «Мёрская муза» (2000), «Вечны кумір» (2006), «Рукапісы не гараць» (2008); трыпціх «Мінатаўры-мутанты» (2004); серыі «Спорт» (2000), «Пошук знешніх сувязяў ...» (2006), «Суцэльны тэатр. Майстар і Маргарыта» (2007); скульптурная пластыка «Купальшчыца» (1976), «Двое» (1983), «Чаканне» (2001), «Анёлы» (2002), «Дзяўчына ў капелюшы» (2007), «Роздум» (2008) і інш. Аўтар манументальна-дэкаратыўных пано «Пазнанне свету» (1976, СШ № 35, г. Віцебск), «Сардэчна запрашаем» (1977, СШ № 35, г. Віцебск), «Дуброва спявае» (1979, музычная школа № 2, г. Віцебск), «Вечар» (1979, музычная школа № 2, г. Віцебск), «Лён і хлеб Беларусі» (1982, Дом культуры в. Бабінічы Аршанскага р-на), «Рыбы. Птушкі. Кветкі» (1984, г. Віцебск).

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Слепов Александр Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 472.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Александр Слепов: «Фигуративный супрематизм!»

arrow 2012 — выставка «CONSTRUCTIO»

arrow Замкоўскі А. Корань квадратны

arrow Пастернак Т. Слепов «поспорил» с Малевичем