Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Сотнікаў Сяргей Мікалаевіч (14.04.1969, г. Магілёў), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1994). З 1999 года выкладае ў ім на кафедры выяўленчага мастацтва.

Працуе ў розных жанрах жывапісу і скульптуры.

Сярод работ: жывапісныя «Зіма на Лучосе» (1999), «Кінуты каўчэг» (2001), «Коўдра з абрэзкаў» (2002), «Заходні край» (2003), «Яблычны спас» (2005), «Дзяды» (2006), «Захавальнік» (2007), «Сапраўдная прынцэса» (2008), «Прагулка з аднарогам» (2009), «Гульня ў хованкі» (2010); скульптурныя «Веснавое раўнадзенства» (2002), «Тая, што танцуе з ветрам» (2005), «Сон» (2006), «Парад планет» (2007), «Цывілізацыя» (2008), «Траянская фурманка» (2009) і інш.

Аўтар дэкаратыўных скульптур «Тарас на Парнасе» (2002, г. Гарадок), «Яблычны спас» (2003, г. Магілёў), «Анёл дажджу» (2007, г. Віцебск).

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Сотников Сергей Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 486.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Сотников, Сергей Николаевич в Википедии