Біяграфія
Марышаў Анатоль Ільіч (14.12.1944, г. Новакузнецк Кемераўскай вобл., Расія). Скончыў Яраслаўскае мастацкае вучылішча (1968). Выкладаў у Краснадарскай мастацкай школе (1968–1970). З 1974 г. і па цяперашні час працуе ў Аршанскім філіяле Віцебскага камбіната «Мастацтва». Удзельнік выстаў з 1982 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1996). Жыве ў Оршы.
Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Апошнія дзесяць год мастак займаецца іканапісам, мае сваіх вучняў.
Спіс асноўных работ: графічны цыкл «Кампазіцыя» – 22 работы (1980–1985); серыя «Людзі-дамы, дамы-людзі» – 9 работ (1986–1988); серыя «Асацыяцыя» – 12 работ (1987); «Паганскі цыкл» – 16 работ (1988–1989); серыя «Аплакванне Ягняці» – 8 работ (1989–1991); «Плоскія кампазіцыі» – 10 работ (1991–1992); серыі кампазіцый «Тыя, што блукаюць» – 7 работ (1994–1995), «Без эмоцый» – 6 работ (1993–1994), «Пад чорным сонцам», «Чарнобыль» – 12 работ (1995–1996).
Работы знаходзяцца ў Беларускім музеі сучаснага мастацтва, замежных калекцыях і зборах.