Біяграфія
Фалей Генадзь Аляксандравіч (14.10.1957, в. Задзвея Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), беларускі мастак. Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці» (1987). З 1982 года жыве ў Віцебску. Член творчага аб'яднання «Аршыца». З 2000 г. выкладае ў ВДТУ на кафедры дызайну. Член Беларускага саюза мастакоў (1996).
Працуе ў галіне ручнога ткацтва, аб'ёмнага тэкстылю, аб'екта.
Сярод твораў: габелены «Арнамент» (2000), «Падарожжа па Віцебску» (2001), «Кампазіцыя» (2002); тэкстыльныя кампазіцыі «Ікар I-II» (2002), «Кампазіцыя I, II, II, IV» (2003); інсталяцыі «Дом для піяніна» (2002), «Ікар III» (2005), «Цішыня» (2006), «Божа, захавай Беларусь» (2007), «Ён і яна» (2009), «Спіраль» (2010), «Вернісаж» (2010), «Хаос» (2010); арт-аб'екты «Пацеркі для каханай II» (2008), «Ікар IV» (Германія, 2009) і інш.
Працы мастака знаходзяцца ў Музеі Марка Шагала ў Віцебску, краязнаўчым музеі ў Баранавічах, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Фалей Геннадий Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 556.