Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Бранштэтар Павел Леанідавіч (02.09.1954, в. Максімаўка Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. – 08.03.2022, г. Віцебск), беларускі фотамастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1981). Вучыўся ў І. Сталярова, Л. Анцімонава, А. Арлова. У 1984–2001 гг. – фатограф у інстытуце «Віцебсксельбудпраект», з 2004 выкладаў на кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Член беларускага грамадскага аб'яднання «Фотамастацтва». Член Беларускага саюза дызайнераў. Жыў у Віцебску.

Працаваў у жанрах партрэта, нацюрморта, рэпартажу, ню, пейзажа. У творчасці дамінуюць цыклы «Беларусь, якая сыходзіць. Віцебшчына» і «Візуальны дзённік».

Сярод асноўных твораў: «Дадому» (1983), «Рукі» (1987), «Немалады аўтамабіль» (2006), «Мая Беларусь» (2007), «Камсамольскае рэтра» (2008), «Даўгачасны агнявы пункт» (2009), «Меланхалічны аб'ект» (2010); серыі «Віцебск супрэматычны» (2007), «Яшчэ адна вясна» (2008), «Вірус дэкаратыўнасці» (2009) і інш.

Работы мастака публікаваліся ў выданнях «FOTO@VIDEO», «Фотомагазин», «Фотомагия», «Беларусь», «Знамя юности».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Бранштетер Павел Леонидович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 92—93.