Біяграфія
Бранштэтар Павел Леанідавіч (02.09.1954, в. Максімаўка Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. – 08.03.2022, г. Віцебск), беларускі фотамастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1981). Вучыўся ў І. Сталярова, Л. Анцімонава, А. Арлова. У 1984–2001 гг. – фатограф у інстытуце «Віцебсксельбудпраект», з 2004 выкладаў на кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Член беларускага грамадскага аб'яднання «Фотамастацтва». Член Беларускага саюза дызайнераў. Жыў у Віцебску.
Працаваў у жанрах партрэта, нацюрморта, рэпартажу, ню, пейзажа. У творчасці дамінуюць цыклы «Беларусь, якая сыходзіць. Віцебшчына» і «Візуальны дзённік».
Сярод асноўных твораў: «Дадому» (1983), «Рукі» (1987), «Немалады аўтамабіль» (2006), «Мая Беларусь» (2007), «Камсамольскае рэтра» (2008), «Даўгачасны агнявы пункт» (2009), «Меланхалічны аб'ект» (2010); серыі «Віцебск супрэматычны» (2007), «Яшчэ адна вясна» (2008), «Вірус дэкаратыўнасці» (2009) і інш.
Работы мастака публікаваліся ў выданнях «FOTO@VIDEO», «Фотомагазин», «Фотомагия», «Беларусь», «Знамя юности».
ЛІТАРАТУРА
1. Цыбульский, М. Л. Бранштетер Павел Леонидович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 92—93.