Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Дураў Валерый Паўлавіч (27.03.1942, г. Дзяржынск Горкаўскай вобл., Расія – 20.06.2003, г. Віцебск), беларускі графік. Скончыў Паўлаўскае мастацка-рамеснае вучылішча (1962). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1974 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1991). Жыў у Віцебску.

Працаваў у розных тэхніках станковай графікі.

Сярод асноўных работ: «Абедзены перапынак» (1976), «Першы снег» (1980), «Зімовы сад» (1980), «Кветкі памяці» (1985 ), «Кветкі вайны» (1985), «Абуджэнне» (1989), «Вёска, якая адыходзіць» (1989), «Хутка вясна» (1989), «Адчыненае акно» (1989), «Старая кузня» (1990), «Марозная раніца» (1990), «Браслаўшчына» (1990), «Слабодка» (1990), «Выспы, якія плывуць» (1990), «Рэквіем» (1990), «Настрой» (1990), «Спадчына» (1991), «Царква Покрыва» (1991); трыпціхі «Рэха» (1989), «Мост тысячагоддзя» (1991) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Дуров Валерий Павлович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 414.