Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Кісялёў Георгій Пятровіч (15.11.1935, г. Антрацыт Луганскай вобл., Украіна), беларускі мастак. Скончыў аддзяленне прыкладной графікі Харкаўскага мастацкага вучылішча (1959), Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (1966). Галоўны мастак горада Віцебска (1967–1973), галоўны мастак віцебскіх вытворча-мастацкіх майстэрняў (1973–1992). Член Беларускага саюза мастакоў (1975). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў розных відах і тэхніках станковай і прыкладной графікі, у галіне шрыфта, жывапісу, медальернага мастацтва. Цэнтральнае месца належыць аўталітаграфіі, лінагравюры, афорту, гравюры на кардоне з манатыпіяй.

Сярод работ: гравюры і малюнкі «Першая Айчынная вайна» (1987), трыпціхі «Нябачны свет» (1954–2005), «Віцебск і Віцебшчына» (1967–1995), «Тыл. Дзеці вайны» (1987–84), «Ой, рана на Івана» (1980–81), «Вадохрышча» (1988), «Лятуння» (1995–98), паліптыхі «Набат» (1981), «Імкненне» (1981), серыі «У краі блакітных азёр» (1954–2005), «Маё поле» (1970–80), прысвечаныя Героям Савецкага Саюза, якія абаранялі Віцебшчыну (1985), гісторыі Бешанковіцкага раёна (1986), «Сувеніры – знакі Задыяка» (1994–95); акварэлі «Зіма» (1974), «Лучоса» (1974), «Тулава» (1974), «Макі» (1975), «Лён» (1975), «Стары горад» (1988); медалі, значкі (прысвечаныя гісторыі Віцебска (1978–2002), экслібрысы (больш за 500; 1951–2006) і інш. Аўтар жывапісных кампазіцый «Віцебск. Гарадскі пейзаж» (1967), «Хлеб, соль» (1971), «Першы трамвай» (1998).

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Киселев Георгий Петрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 486.