Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Бяляўскі Васіль Мікалаевіч (18.03.1924, в. Крашына Аршанскага р-на – 30.04.2008, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1970). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1942 ваяваў у дзеючай арміі. З 1945 працаваў ва ўстановах культуры і асветы, дзяржаўных установах: дырэктарам Багушэўскага раённага Дома культуры, настаўнікам сярэдняй школы ў г. п. Багушэўск Сенненскага раёна, дырэктарам кінатэатра Віцебскага праўлення кінафікацыі (1966–1969), дырэктарам віцебскіх мастацка-вытворчых майстэрняў Мастацкага фонда БССР (1969–1981). Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, 3 медалямі «За баявыя заслугі», медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» і іншымі ўзнагародамі. Член Саюза мастакоў (1988).

Працаваў пераважна ў станковым жывапісе.

Сярод работ: тэматычныя кампазіцыі на тэмы Вялікай Айчыннай вайны «Агонь на сябе» (1974), «Месцы партызанскай славы» (1977), «Сустрэча воінаў Савецкай Арміі з партызанамі» (1980), «Курган партызанскай славы» (1981), «Раны зямлі» (1981), сучаснасці – «Меліяратары»(1971), «Начная змена» (1976); пейзажы «Залатая восень» (1973), «Лучоса» (1976), «Майскі снег» (1978), «Вясенні пейзаж» (1979), «Рэчка Ціхая» (1982), «Раніца» (1983), «Перад захадам» (1984), «Возера Вароны» (1984); партрэты «Партрэт брыгадзіра» (1970), «Партрэт Героя Сацыялістычнай Працы Г. Я. Рамчанкі» (1971), «Медсястра» (1973); нацюрморты: «Асенні нацюрморт» (1982).

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Белявский Василий Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 51.