Біяграфія
Васільеў Васіль Вячаслававіч (02.12.1954, г. Орша Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1982), аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў (1992). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Старэйшы выкладчык (1992), дацэнт кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1998). Член творчага аб'яднання «4-63» (1987–1990, г. Полацк). Удзельнічае ў выставах з 1978. Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Жыве ў Віцебску.
Сярод работ у галіне фігуратыўнага станковага жывапісу: «Вясна» (1983), «Жанчына і птушка» (1987); абстрактныя – серыі «Гурзуф-2» (1991) , «Знакі вады» (1992); аб'екты і інсталяцыі – «Сіні аб'ект» (1993), «Двайная піраміда» (1994), «Я чалавек разумны» (1996), «Пластычны стандарт № 3» (2000); «Перыметр узыходзячага сонца», «Выхаванне Калумба» (2003), «Адпачынак на шляху ў Егіпет» (2006), «Уцёкі ў Егіпет 2», «Хто ты, адкуль ты?» (2008), «Вежа, якая хістаецца» (2009), «Часам я бываю шчаслівы» (2009); перформансаў «Чырвонае віно» (1999), «Зорка» (1999) і інш. Аўтар серый «Поры года» ў дзіцячым аддзяленні Быхаўскай бальніцы (1990), «Уцёкі ў Егіпет» (2001), 12 абразоў для іканастаса царквы Уваскрасення Хрыстова ў г. Дзісна (1992).
З'яўляецца аўтарам і куратарам аўтарскіх і калектыўных канцэптуальных праектаў. Працуе з мастацтвам «аб'екта», стварае інсталяцыі, кампазіцыі ў вобласці «лэнд-арта».
Творы мастака знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Полацкай мастацкай галерэі, Мастацкім музеі г. Віцебска.
ЛІТАРАТУРА
1. Цыбульский, М. Л. Васильев Василий Вячеславович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 119—120.
СПАСЫЛКІ
Михневіч Л. Новы беларускі арыенталізм
ВЫСТАВЫ РАБОТ