Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Глушко Міхаіл Фёдаравіч (14.10.1944, в. Буда Сенненскага р-на Віцебскай вобл. – 14.05.1998, г. Віцебск), беларускі мастак, жывапісец. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1970). Член Беларускага саюза мастакоў (1975). Жыў у Віцебску.

Працаваў пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу, у жанры тэматычнай карціны, партрэта і пейзажа. Творам уласцівыя рэалістычны пачатак, дбайная распрацоўка прасторы.

Сярод асноўных работ: «На прыз Шмырова» (1971), «Партрэт ветэрана вайны», «Пачатак зімы» (1972), «Верасень» (1973), «Нескароныя» (1973), «Віцебск будуецца» (1974), «Начныя зоры» (1975), «На трасе» (1976), «Партрэт маці» (1977), «На Бярэзіне» (1984), «Подзвіг Г. Смірнова» (1984), «Генерал Даватар» (1984), «Лён» (1986), «Сенненшчына» (1987), «Перад навальніцай» (1987), «Жыта» (1991), «Леначка» (1993) і інш.

Работы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Глушко Михаил Фёдорович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 319.