Біяграфія
Грывусевіч Пётр Браніслававіч (18.03.1935, в. Пераградзь Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 24.08.2020, г. Наваполоцк), беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1968 г. За актыўную творчую дзейнасць быў узнагароджаны граматамі Віцебскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў БССР, Віцебскага абкама камсамола, аддзела культуры г. Наваполацка. Член Беларускага саюза мастакоў (1996). Жыў у Наваполацку.
Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах гістарычнай карціны, пейзажа.
Асноўныя творы: палотны «Дарогамі вайны» (1970), «Маці» (1973), «Летняя пара» (1985), «Развітанне з восенню», «Воблакі над Дзвіной» (1989), «Старажытны Полацк» (1986); трыпціх «Полацкая зямля».
Работы захоўваюцца ў прыватных зборах, а таксама ў фондах Музея гісторыі і культуры г. Наваполацка (каля 40 работ), перыядычна экспануюцца на персанальных выставах мастака і іншых тэматычных выставах музея.
ЛІТАРАТУРА
Грывусевіч Пётр Браніслававіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 153. — На беларус. і англ. мовах.