Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Гумен Фелікс Фёдаравіч (28.03.1941, в. Кальцова Амурскай вобл., Расія), беларускі мастак, акварэліст. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1962), у 1965–1974 гг. выкладаў у ім. Вучыўся ў І. Сталярова, В. Дзежыца, Д. Генеральніцкага. Адзін з заснавальнікаў Віцебскай школы акварэлі. Прадстаўнік натурна-рэалістычнага напрамку. Член Беларускага саюза мастакоў СССР (1967). Жыве ў Віцебску.

Працуе пераважна ў тэхніцы акварэлі. Аўтар эмацыянальна выразных, пераважна пленэрных, пейзажаў. Творчасць адметная шырокай манерай пісьма, насычаным колерам, кантрастамі святла і цені.

Тэма Віцебска, яго двароў і вулачак – адна з дамінуючых у пейзажы. Сярод твораў: «Над Дзвіной» (1960), «Стары Віцебск» (1970), «Віцебск» (1972), «Віцебскі дворык» (1975), «Віцебск. Ратуша» (1982), «Стары Віцебск. Ноч» (1995) і інш.

Сярод іншых работ: «Сафійскі сабор у Полацку» (1967), «Наваполацк. Сонца над горадам» (1968), «Браслаўшчына» (1974), «Рака Лучоса. Вясна» (1980), «Ушацкія азёры» (1994), «Майская навальніца прайшла» (2008), «Вечар у Лужасна на рацэ Заходняя Дзвіна» (2009); нацюрморты «Нацюрморт з селядцом» (1968), «Камбала» (1970), «Атрыбуты мастацтва» (1974), «Дзьмухаўцы» (1982), «Нацюрморт» (1990), «Званочкі з яра» (1995) і інш.

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск), Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гумен Фелікс Фёдаравіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 142. — На беларус. і англ. мовах.

2. Цыбульский, М. Л. Гумен Феликс Федорович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 346—347.

 

CПАСЫЛКІ

arrow Выставка Феликса Гумена «Новые акварели в формате "Квадрат"» в Витебском художественном музее

arrow Гумен Феликс Федорович на портале «Gorod.Vitebsk.by»

arrow Цыбульскі М. Акварэльная хваля з Віцебска: Гумен і вучні

 

ВІДЭА

arrow Феликс Гумен

arrow Феликс Гумен

arrow 70 лет художнику акварелисту Феликсу Гумену. Витебск