Біяграфія
Дзіўніч Уладзімір Аляксеевіч (14.07.1946, ст. Гудагай Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл), беларускі мастак. Пасля заканчэння Баравухскай сярэдняй школы Полацкага раёна (1963) працаваў у групе прамысловай эстэтыкі вытворчага аб'яднання "Палімер" у Наваполацку (1968–1972). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1972. Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Жыве на станцыі Баравуха Полацкага раёна.
Працуе ў станковым жывапісе і акварэлі.
Асноўныя творы: лісты «Возера званае», «Сон-трава», «Восеньскі матыў», «Чырвоны нацюрморт», «Раніца на Дзвіне», «Бэз», «Меліярацыя», «Блакітныя бярозы», «Вясновая цішыня», «Восеньскі настрой».
ЛІТАРАТУРА
Дзіўніч Уладзімір Аляксеевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 184. — На беларус. і англ. мовах.