Біяграфія
Дзянісьеў Анатоль Яфімавіч (17.03.1940, в. Копці Віцебскага р-на – 06.09.1997), беларускі мастак. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча (1960). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1986 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1993). З 1967 года жыў у Наваполацку.
Працаваў пераважна ў станковым жывапісе і акварэлі.
Асноўныя творы: «Зноў вясна», «Новы горад», «Вёсачка», «Асвея», «Восеньская пара», «Хатка рыбака», «Напрыканцы лета»; акварэльныя лісты «Зімовы вечар», «Ля возера», «На Дзвіне», «Студзень», «Вуліца старога горада», «Лазенька».
ЛІТАРАТУРА
Дзянісьеў Анатоль Яфімавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 186. — На беларус. і англ. мовах.