Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Іваноў Барыс Георгіевіч (26.11.1952, в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Я. Глебава (1971), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1993). Член Беларускага саюза мастакоў (1996). Жыве ў Оршы.

Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Творам уласцівыя канцэптуальная вобразнасць, рытмічна складаныя кампазіцыі, зварот да абстракцыі.

Сярод асноўных работ: «Прастора ў зялёным» (1998), «Асэнсаванне» (2000), «Залатая чаша» (2003), «Рух, які адыходзіць» (2008); цыклы «Колерапластыка» (1985–86), «Чорная прастора» (1995), «Прастора» (2000), «Чаша» (2002), «Дыялог з Харонам» (2009); серыі работ на біблейскія сюжэты (1993–98 ), «Пілігрымы» (1993–94), «Прастора» (1993-95), «Гульні на дыскавай піле» (2009) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Иванов Борис Георгиевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 460.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Иванов Борис на сайте «ART KURATOR»