Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

  

Мастацкія выставы А. С. Ізаіткі

 

1983

– персанальная выстава ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (каля 40 работ, графіка, малюнак), г. Віцебск.

 

1985

– абласная мастацкая выстава «40 гадоў Вялікай Перамогі».

 

1986

– рэспубліканская мастацкая выстава, прысвечаная XXVII з'езду КПСС (групавая выстава выкладчыкаў ВТІЛП);
– абласная выстава «Вясна-86»;
– рэспубліканская выстава «Акварэль і малюнак», г. Мінск.

 

1988

– абласная мастацкая выстава студэнтаў і выкладчыкаў.

 

1989

– абласная мастацкая выстава, г. Смаленск;
– персанальная выстава ў кінатэатры «Спартак», г. Віцебск.

 

1991

– персанальная выстава, прысвечаная I марафону рэстаўрацыі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, г. Віцебск;
– усесаюзная выстава акварэлі, г. Мінск;
– рэспубліканская выстава, прысвечаная М. Багдановічу.

 

1992

– выстава сацрэалізму (Польшча).

 

1993

– персанальная выстава, прысвечаная Я. Драздовічу (Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці).

 

1996

– персанальная выстава графікі «Віцебск», г. Віцебск.

 

1997

– рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск.

 

1999

– персанальныя выставы, г. Віцебск, г. Полацк (Беларусь), г. Вялікія Лукі (Расія).

 

2000

– персанальная выстава «Міфалогія», г. Віцебск;
– выстава «Міфалогія ў жывапісе», г. Наваполацк;
– выстава «Мастакі горада – Віцебску» (выставачная зала Беларускага саюза мастакоў), г. Віцебск;
– выстава «Восень-2000» (выставачная зала Беларускага саюза мастакоў), г. Віцебск;
– выстава па выніках двух пленэраў імя І. Хруцкага (выставачная зала Беларускага саюза мастакоў), г. Віцебск.

 

2001

– персанальная выстава «Філасофія абраду», г. Віцебск;
– выстава «Хрысціянскі свет. ІІІ тысячагоддзе» (выставачная зала Беларускага саюза мастакоў), г. Віцебск;
– выстава «Нацюрморт» (выставачная зала Беларускага саюза мастакоў), г. Віцебск;
– выстава «Асенні вернісаж» (выставачная зала Беларускага саюза мастакоў), г. Віцебск.

 

2008

– выстава «Ню» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– выстава «70 гадоў утварэння Віцебскай вобласці» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

 

2009

– рэспубліканская выстава «Міленіум роднага краю», г. Мінск.

 

2010

– выстава «Дарагая мая жанчына» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск;
– выстава «Партрэт горада» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– мастацкі праект «Арт-стул» (стул як аб'ект мастацтва) (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– справаздачная выстава ВАА ГА «Беларускі саюз мастакоў» «ARTсезон-09»;
– рэспубліканская выстава «Беларускі пейзаж», г. Мінск;
– рэспубліканская выстава «Зямля пад белымі крыламі» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– выстава, прысвечаная 40-годдзю ВАА ГА «Беларускі саюз мастакоў»;
– выстава «ARTсезон-2010» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

 

2011

– абласная выстава «Мастакі Віцебска канца XX – пачатку XXI стагоддзя» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск;
– выстава «Віцебскія мастакі», г. Смаленск (Расія);
– выстава «Партрэт горада», г. Віцебск;
– пленэр Хруцкага «Віцебск-Астроўна. 1812 год» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск;
– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша;
– выстава «Мастацкія прасторы Віцебшчыны», г. Мінск.

 

2012

– выстава «Дар цудоўны, дар бясцэнны» работ, што былі падораныя Віцебскаму мастацкаму музею, г. Віцебск;
– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша;
– выстава па выніках пленэру ў Астроўна, прысвечаная 1812 году (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.

 

2013

– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.

 

 

Адкрыццё выставы А. Ізаіткі. Слова трымае  дырэктар Віцебскага мастацкага музея В. І. Акуневіч. Віцебскі мастацкі музей. 2010 год
Віншаванне ад паэтэсы Н. Салаўёвай. Віцебскі мастацкі музей. 2010 год
Удзельнікі выставы А. Ізаіткі. Віцебскі мастацкі музей. 2010 год
На выставе А. Ізаіткі. Віцебскі мастацкі музей. 2010 год