Біяграфія
Крошкін Алег Уладзіміравіч (07.07.1950, пас. Сокал-Далінскі Сахалінскай вобл., Расія - 07.11.2020, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1972). Экспануецца з 1971 г. Член Саюза мастакоў СССР. Член Беларускага саюза мастакоў (1991). Жыў у Віцебску.
Працаваў у станковым жывапісе і графіцы. Для твораў характэрныя зварот да стылістыкі прымітыву і поп-арту, гарадскога фальклору, дэкаратыўнасць колеравага рашэння, выкарыстанне калажу, іранічны характар вобразаў.
Сярод работ: «Беспрадметнае», «Тры дрэвы» (1985), «Кампазіцыя ў жоўтых тонах» (1988), «Партрэт аголенай» (1989), «Ноч і дзень» (1990), «Думкі пра горад» (1990), «Закаханыя» (1994), «Творчасць» (1997), «Жарсць. Закаханыя» (2000), «Белая карціна» (2002), «Чорная карціна» (2002), «Мастак і мадэль» (2003), «Лірычнае нішто» (2004), «Рух» (2004), «Мастак на пленэры» (2004), «Торс» (2005); серыі «Мой горад» (1989–1991), «З жыцця птушак» (1989–1991) і інш.
Творы знаходзяцца ў народным музеі г. Шчэцін (Польшча), Віцебскім мастацкім музеі, арт-цэнтры Марка Шагала (г. Віцебск), Музеі сучаснага мастацтва (г. Мінск), зборы Прыорбанка (мінскім і віцебскім аддзяленнях), Ратушы г. Франкфурт-на-Одэры, калекцыі паэта Яўгена Яўтушэнкі (Расія), айчынных і замежных прыватных калекцыях.
Удзельнік міжнародных пленэраў «Мастак і экалогія» (пас. Сенеж (Маскоўская вобл., г. Масква, 1991), I Міжнароднага пленэру імя М. Шагала (г. Віцебск, 1994), «PANODERAMA» (г. Франкфурт-на-Одэры, 2003), пленэру ў г. Рэзекне (Латвія, 2008).
Прымаў удзел у выставах у Польшчы, Беларусі, Расіі, Германіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Цыбульский, М. Л. Крошкин Олег Владимирович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 6—7.
2. Олег Крошкин. Магия цвета : каталог / ДУ «Витебская областная библиотека имени В. И. Ленина», Отдел литературы по искусству ; [сост. Л. В. Нестеренко]. – Витебск, 2020. – 114 с. : ил.