Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Кузьмічоў Барыс Мікалаевіч (14.03.1936, г. Вялікія Лукі, Расія – 15.04.2000, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960). Член Беларускага саюза мастакоў (1964). Жыў у Віцебску.

Працаваў у розных тэхніках станковай графікі, часцей – у лінагравюры і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

Сярод работ: «Зімовы пейзаж» (1967), «Мінск. Парк імя Горкага» (1968), «Беларуская вёска» (1986), трыпціх «Мацней за смерць» (1968), графічная паэма «Люд беларускі» (1980–88), цыклы «Абліччы Радзімы» (1981–88), «Чытаючы Шэкспіра» (1986–88).

Аўтар мазаік «Безумству храбрых поем мы песню...» (г. п. Обаль, 1977), «Вясёлка» (Наваполацк, 1978), вітражоў «Музыка» (Талачын, 1982), «Дрэва паэзіі» ў Віцебскай абласной бібліятэцы (1984), дэкаратыўных вітражоў на заводзе заточных станкоў (1987) і ў паліклініцы імя Калініна (Віцебск, 1988).

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Кузьмичев Борис Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 12.