Біяграфія
Кухто Сяргей Васільевіч (22.04.1959, г. Віцебск – 01.11.1999, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1978).
Асноўныя творы створаны ў неаміфалагічным жанры. У аснове большасці работ – аўтарская інтэрпрэтацыя міфаў пра кентаўра. Творы вызначаюцца дбайнай выверанасцю дэталяў кампазіцыі, тонкім вытанчаным малюнкам, дасканалым выкананнем класічнай тэхналогіі жывапісу.
Сярод асноўных работ: «У канцы зімы» (1992), «Кентаўр» (1992), «Хірон са спартанкамі» (1993), «Прывал» (1993), «Цудоўная правінцыялка» (1994), «Палкан на паляванні» (1996), «Палкан на лежні» (1998), «Дзяцінства Палкана» (1998), «Возера Лосвіда» (1998), «Арлекін з драўляным мячом» (1998), «Выкраданне Еўропы» (1999), «Выхаванне Ахіла» (1995), «Вясёлка» (1997), «Завея» (1997), «Пераправа» (1994–97), «У канцы зімы» (1998) і інш.
Экспанавацца пачаў з сярэдзіны 1990-х. Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Чэхіі, Галандыі, Швейцарыі, ЗША, Ізраіля, Расіі, Беларусі.
ЛІТАРАТУРА
1. Цыбульский, М. Л. Кухто Сергей Васильевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 17.
СПАСЫЛКІ
Сергей Кухто. Сайт о жизни и творчестве
Выставка Сергея Кухто «Витебский кентавр» в Витебском художественном музее