Біяграфія
Лапшын Аляксандр Пятровіч (04.09.1948, г. Вільнюс), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1971). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1981 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1991). Жыве ў Віцебску.
Асноўная сфера творчай дзейнасці — праектаванне музейных і выставачных экспазіцый, дызайн інтэр'ераў.
Асноўныя творы: афармленне музеяў 43-й арміі, гісторыі вучылішча лёгкай прамысловасці № 46, гісторыі міліцыі Віцебшчыны (усе ў г. Віцебску ў суаўт.), партызанскага руху ў г. Чашнікі, гісторыка-краязнаўчага ў г. п. Бешанковічы, партызанскай славы ў г. п. Сураж; фестывалю польскай песні.
ЛІТАРАТУРА
1.Аляксандр Лапшын // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 77. — На беларус. і англ. мовах.
2.Лапшын Аляксандр Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 332. — На беларус. і англ. мовах.