Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Лебедзеў Генадзь Пятровіч (29.12.1938, г. Віцебск, – 14.11.1999, г. Віцебск), беларускі мастацтвазнаўца, краязнаўца, гісторык мастацтва, мастак. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1959), факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1980). Даследаваў творчасць Ф.Скарыны, старажытнабеларускае мастацтва. Аўтар артыкулаў у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (выд. 1970-х ), «Зборы помнікаў гісторыі і культуры. Віцебская вобласць» (1985), у зборніку «Беларусіка» (кн. 1), у часопісах «Весці АН РБ», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «Мастацтва», «Нёман», «Полымя». З'яўляўся аўтарам шэрагу крытычных артыкулаў у перыядычным друку пра сучаснае мастацтва і творчасць мастакоў Віцебшчыны.

Працаваў у графіцы і жывапісе.

У 1990-я ствараў кампазіцыі ў станковым жывапісе, сярод якіх «Царква Покрыва і Нараджэння Багародзіцы XVI ст. у Пскове», «Свята-Мікалаеўская царква ў в. Іказнь» (1992), «На былым рубяжы з Лівонскім ордэнам спакойна. Манастыр Св. Мікалая», «Рэшткі царквы ў п. Ула» (1996), «Непарадны Віцебск» (1998), «Старая фрэска (Архангел)», «Лік», «Памяць», «Храм полацкіх купцоў»(1990-е гг.) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1.Генадзь Лебедзеў. Зачараваны даўніной: каталог выставы / склад. А. С. Крывенькая, М. Л. Цыбульскі, В. А. Дарафеева. — Віцебск, 2012. — С. 51.

2.Цыбульский, М. Л. Лебедев Геннадий Петрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 31.