Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Лісіца Іван Ігнатавіч (22.01.1950, в Блістава Чарнігаўскай вобл., Украіна – 02.06.2022, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1969), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1979). Працаваў выкладчыкам на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (1979–1982), Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (1982–1997). З 1997 г. выкладаў ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава. Член Беларускага саюза мастакоў (1989).

Працаваў ў графіцы і жывапісе, пераважна ў жанрах пейзажа, партрэта і тэматычнай кампазіцыі.

Сярод твораў: літаграфія да твора У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваiм» (1999); серыі графічных лістоў да іншых твораў У. Караткевіча (1980–1989), партрэтаў «Мае сучаснікі» (1980–1989). Аўтар жывапісных кампазіцый «Над Дзвіной» (1986), «Старажытная зямля Віцебская» (1987), «Восень» (1999), «Вёска Красналукі» (2000), «Лепель» (2001), «Развітанне з летам» (2008), «Высокае неба» (2010), «Вечар» (2010), «Дарога» (2010), «Ушача» (2010).

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Лисица Иван Игнатович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси: энцикл.: в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Витебская область. Кн. 2. — С. 71.