Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Аб праекце

 

Інфармацыйны рэсурс «Мастакі Віцебшчыны» – мультымоўная камбінаваная база даных краязнаўчай тэматыкі. Аснову рэсурсу складаюць матэрыялы пра жыццё і творчую дзейнасць мастакоў, графікаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інсталяцыі, якія з'яўляюцца членамі абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў», а таксама мастацтвазнаўцаў і фотамастакоў.

Пры падрыхтоўцы базы даных скарыстаны як бібліяграфічныя, так і паўнатэкставыя матэрыялы, фотадакументы з фондаў ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў», а таксама асабістых архіваў мастакоў.

Матэрыялы рэсурсу згрупаваны па асноўных раздзелах: «Артхранограф» (гісторыя станаўлення і развіцця мастацкага жыцця Віцебшчыны) і «Партфоліа» (персанальная інфармацыя пра мастакоў, пададзеная ў рубрыках: «Біяграфія», «Бібліяграфія», «Выставы», «Галерэя», «Работы», «Фотаальбом»).

У рубрыцы «Біяграфія» прыводзяцца біяграфічныя даныя, звесткі пра творчую дзейнасць персаналіі і спасылкі на інтэрнэт-крыніцы.

Рубрыка «Бібліяграфія» адлюстроўвае літаратуру пра жыццё і творчасць мастака. Артыкулы, якія найбольш поўна раскрываюць жыццёвы і творчы шлях, прыводзяцца цалкам.

У рубрыцы «Выставы» адлюстравана выставачная дзейнасць майстроў, а ў «Галерэі» змешчаны фотаздымкі работ мастакоў, якія адлюстроўваюць, па магчымасці, жанравы і тэматычны дыяпазон творчасці.

Рубрыка «Работы» уключае спіс твораў персаналій па храналогіі іх стварэння. У межах года спіс структураваны па алфавіце назваў твораў.

Некаторыя персаналіі маюць рубрыку «Фотаальбом», у якой пададзены фотаздымкі з асабістых архіваў мастакоў.

Для зручнасці навігацыі па рэсурсе, пошуку матэрыялаў пра мастакоў, якія працуюць у тым ці іншым відзе мастацтва, у раздзеле «Партфоліа» прадугледжан пошук па раздзелах: «Мастацтвазнаўцы», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Жывапіс. Графіка», «Скульптура. Аб'ект. Інсталяцыя», «Мастацкая фатаграфія». Дадаткова распрацаваны пошукавы апарат дае магчымасць карыстальнікам ажыццяўляць пошук па кожным слове з кантэнту: прозвішчах аўтарах, назвах прац, ключавых словах і інш.

Вядзенне базы даных «Мастакі Віцебшчыны» ажыццяўляецца на рускай, беларускай, англійскай мовах, што спрыяе распаўсюджванню рэгіянальнай інфармацыі ў сетцы інтэрнэт.

У базу даных улючана 144 персаналіі. Пабудова інфармацыйнага рэсурсу з'яўляецца досыць гібкай, што дазволіць у далейшым пашырыць першапачаткова вызначаныя змястоўны і персанальны аспекты.

База даных будзе цікавая навукоўцам, краязнаўцам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам Віцебскай вобласці.

У мэтах дапаўнення і ўдакладнення інфармацыі, якая прадстаўлена у базе даных, просім адгукнуцца тых, хто валодае адпаведнымі звесткамі. Будзем удзячныя за дапамогу.

Аўтары праекта выказваюць падзяку абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» за аказаную дапамогу пры стварэнні рэсурсу і прадастаўленыя матэрыялы.

 

Кантакты:

Тэл.: (+375 212) 37 30 45

      E-mail:

 isk