Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Люцко Анатоль Андрэевіч (04.08.1952, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1979). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1982 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1994). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў станковым жывапісе і акварэлі.

Сярод асноўных работ: «Віцебск» (1985), «Мой горад» (1987), «Пераемнасць пакаленняў» (1988), «Тое, што не забыта» (1989), «Лепель. Сіняе воблака» (1990), «Дотык» (1991), «Імправізацыя на гарадскую тэму» (1992), «Госць» (1998), «Без назвы» (1999), «Танец самотнага сэрца» (2003), «Лінія, колер, рух» (2004), «Форма, якая танцуе» (2004), «Караблі, мора, сонца» (2006), «Перад Калядамі» (2008), «Кампазіцыя № 2» (2009), дыптых «Ружовае каханне» (2003), трыпціх «Парушэнне экалагічнага балансу» (1989) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Люцко Анатолий Андреевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси: энцикл.: в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 94—95.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Соловьёва Н. Романтика фантазий Анатолия Люцко