Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Малей Аляксандр Васільевіч (27.02.1951, в Садкоўшчына Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1973). Член Беларускага саюза мастакоў (1982). Арганізатар творчага аб'яднання «Квадрат» (1987–1994). Жыве ў Віцебску.

Цэнтральнае месца ў творчасці займаюць аб'ёмна-прасторавыя кампазіцыі і канцэптуальны жывапіс.

Сярод твораў: акварэль «Веснавая мелодыя» (1972), «Стары Віцебск» (1976), серыя «Мой старажытны горад Віцебск» (1980); жывапісныя кампазіцыі «Лятучы Кажан» (1990), «Рух» (1992), аб'ёмна-прасторавыя «Аб'ект. Крыж» (1994), «Кубаквадрат» (1993), кубасупрэматычныя прасторавыя аб'екты (2004); канцэптуальны жывапіс «Рух супрэматычнай формы» (1993), «Зваротная інфармацыя» (1995), «Эфект матылька» (2007), «Маляўнічы аб'ект» (2008), серыя «Абсалютны жывапіс 1–16» (2009); інсталяцыі «Жоўтае святло» (2007), «Серабрысты аб'ект у прасторы (2009) і інш.

воры знаходзяцца ў Віцебскім мастацкім музеі, Арт-цэнтры Марка Шагала (Віцебск).

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Малей Александр Васильевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 101.

 

СПАСЫЛКІ

arrow «Квадрат» в музее!

arrow Юбилейная выставка витебского художника А. Малея «Экзистенция» на сайте «Artaktivist»