Біяграфія
Напрэенка Уладзімір Пятровіч (02.01.1944, в. Антонаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.), беларускі акварэліст. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1970). Член Беларускага саюза мастакоў (1990). Жыве ў Віцебску.
Працуе пераважна ў тэхніцы акварэлі. Творам уласцівыя выкарыстанне розных прыёмаў акварэльнага жывапісу, вобразны сімвалізм.
Сярод работ: пейзажы «Куток старога Віцебска» (1973), «Браслаўскі матыў» (1978), «Світанак» (1983), «Сонечны дзень у лесе» (1989), «Ціхі вечар» (1993), «Пахмурная раніца» (1994); нацюрморты «Сланечнік» (1980), «Нацюрморт з кафейнікам» (1981), «Макі» (1987), «Нацюрморт з рамонкамі» (1988), «Бэз» (1989), «Нацюрморт з ружамі» (1989), «Дары лесу» (1994); трыпціх «Мой горад» (1994); паліптыхі «Ператварэнне» (1993), «Вяртанне майстра» (1993); серыя «На пленэры І. Хруцкага» ( 2007) і інш.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Напреенко Владимир Петрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 155—156.