Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Мяснікова Кацярына Віктараўна (01.05.1981, г. Полацк, Віцебская вобл.), беларускі мастак, публіцыст. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2004). З 2005 года займаецца арганізацыяй маладзёжных пленэраў («У пошуках Атлантыды»), акцый і сімпозіумаў. З'яўляецца аўтарам канцэпцыі і куратарам праекта «Беларускі АРТ-алфавіт» (2012, 2014). Мае шэраг публікацый у рэгіянальных і рэспубліканскіх выданнях. З 2006 года – актыўны ўдзельнік мастацкіх выстаў, пленэраў і праектаў. Член Беларускага саюза мастакоў (2014). З 2016 года – член праўлення Віцебскага аддзялення грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз мастакоў».

Працуе ў тэхніцы сухой пастэлі ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Сярод работ: «Поўдзень у ліпені» (2012), «Сонечны дзень» (2012), «У спакоі» (2012), «Казка» (2015), «Лясная таямніца» (2015), «Стары дом. Вяртанне» (2015), «Бэз» (2016), «Дзьмухаўцы» (2016) і інш.

Творы знаходзяцца ў музеях Беларусі, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Германіі і Польшчы.

 

CПАСЫЛКІ

arrow Мясникова Екатерина Викторовна

arrowЛирический традиционализм Екатерины Мясниковой

arrow В Витебске отметили юбилей белорусской Атлантиды