Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Мяснікова Кацярына Віктараўна (01.05.1981, г. Полацк, Віцебская вобл. – 16.11.2023, г. Полацк, Віцебская вобл.), беларускі мастак, публіцыст. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2004). З 2005 года займалася арганізацыяй маладзёжных пленэраў («У пошуках Атлантыды»), акцый і сімпозіумаў. Кацярына – аўтар канцэпцыі і куратар праекта «Беларускі АРТ-алфавіт» (2012, 2014). У наяўнасці шэраг публікацый у рэгіянальных і рэспубліканскіх выданнях. З 2006 года – актыўны ўдзельнік мастацкіх выстаў, пленэраў і праектаў. Член Беларускага саюза мастакоў (2014). З 2016 года – член праўлення Віцебскага аддзялення грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз мастакоў».

Працавала ў тэхніцы сухой пастэлі ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Сярод работ: «Поўдзень у ліпені» (2012), «Сонечны дзень» (2012), «У спакоі» (2012), «Казка» (2015), «Лясная таямніца» (2015), «Стары дом. Вяртанне» (2015), «Бэз» (2016), «Дзьмухаўцы» (2016) і інш.

Творы знаходзяцца ў музеях Беларусі, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Германіі і Польшчы.

 

ЛІТАРАТУРА

Кацярына Мяснікова. Solitude : каталог выставы / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; [склад. Л. В. Несцярэнка]. – Віцебск, 2020. – 31 с. : іл.