Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Тарасян Азат Нікагосавіч (19.12.1941, г. Ерэван, Арменія – 14.01.2023 г., г. Віцебск), беларускі скульптар. Скончыў Ерэванскае мастацкае вучылішча імя П. Церлемязяна (1963), вучыўся ў Ерэванскім тэатральна-мастацкім інстытуце (1963–1964), скончыў Ленінградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай (1969). Член Саюза мастакоў (1972). Жыў у Віцебску. Працваў таксама ў графіцы.

Сярод работ творы розных жанраў манументальнай і станковай скульптуры: помнікі, творы дэкаратыўнай скульптуры, рэльефы, пластыка малых форм, графіка. Асноўныя работы: конная статуя «Вястун новага свету» (1969), помнік воінам, што загінулі на Ціхмянскай вышыні (г. п. Лёзна, 1970), помнік С. М. Кіраву (Віцебскі раён, 1971), дэкаратыўны рэльеф «Віцебск старажытны» (гасцініца «Віцебск», 1975–1977), рэльеф «Космас» (на фасадзе кінатэатра «Космас», Наваполацк, 1975–1977), дэкаратыўна-мастацкая кампазіцыя «Медыцына» (на фасадзе будынка паліклінікі ў Наваполацку ў суаўтарстве з Б. Кузьмічовым, 1975), кампазіцыя «Медыцына» (на фасадзе будынка паліклінікі, Віцебск, 1979), скульптурная кампазіцыя «Сутока трох рэк» (Віцебск, 1985–1991), дзве скульптурныя групы на плошчы Перамогі (Віцебск, 1979–85), скульптура «Муза» (перад фасадам камбіната «Мастацтва», Віцебск, 1975–1977); серыя бронзавых бюстаў Герояў Савецкага Саюза для музея ў г. п. Бешанковічы (1980-я); скульптуры «Арфей» (у комплексе летняга амфітэатра, Віцебск, 1991–1994), «Ліра» (каля музычнай школы ў г. п. Лёзна, 1994–1997), 15 скульптурных партрэтаў вядомых кампазітараў (Віцебскае музычнае вучылішча, 1994–1997), мемарыяльная дошка і бюст Героя Савецкага Саюза Ф. Блахіна (1992–1995), скульптуры «Мацярынства» (фае Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, 2000–2001), «Багіня медыцыны – Гігея» (2004) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1.Азат Тарасян // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 123. — На беларус. і англ. мовах.

2.Тарасян Азат Нікагосавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 545. — На беларус. і англ. мовах.

3.Цыбульский, М. Л. Торосян Азат Никогосович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 522—523.

 

СПАСЫЛКІ

arrow В Лиозно открыт бюст Марку Шагалу

arrow Торосян Азат Никогосович в Витебской энциклопедии