Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 
Bazan-VS

Базан Уладзімір Сяргеевіч (21.10.1953, г. Унеча, Бранскай вобл., Расія), беларускі фотамастак, фотажурналіст. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1978). У 1980–1990 працаваў фатографам, карэспандэнтам, адказным сакратаром у віцебскай шматтыражнай газеце «Строитель». У 1990–2007 галоўны рэдактар, дызайнер і фотакарэспандэнт газеты «Витебский курьер». Галоўны рэдактар спецыяльнага нумара газеты, прысвечанага Першым Шагалаўскім дням у Віцебску (1991). У сярэдзіне 80-х узначальваў віцебскі фотаклуб «Віцьба». Жыве ў Францыі.

Фатаграфіям У. Базана ўласцівыя выкарыстанне арыгінальных прыёмаў кампазіцыі, старанны адбор натурнага матэрыялу, высокі прафесіяналізм тэхнічнага выканання.

Цэнтральнае месца ў творчасці займае рэпартажная, публіцыстычная, жанравая фатаграфія. Сярод асноўных работ: серыі «Думай, хлопец!» (1982–2005), «Свята ў праваслаўнай царкве» (1988), «Арменія. Снежань. 1988», «Піянерскі лагер» (1989), «Прыкметы» (1989), «Чарнобыльскі нацюрморт» (1996), «Парыж! Парыж! Я не хачу дадому!» (2001–2007).

Фатаграфіі публікаваліся ў часопісах «Советское фото», «Огонек», «Театр», а таксама выданнях «Новое русское слово», «Комсомольская правда», «Знамя юности», «Витебский курьер».

Аўтар фотаальбомаў «Віцебск» (2004, 2006), «Нінбург» (2007), «Віцебск» сумесна з А. Глебавым (2007), а таксама кнігі «Марк Шагал і Віцебск» з Л. Хмяльніцкай і А. Вышкам (2007).

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Базан Владимир Сергеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 31.

 

СПАСЫЛКІ

arrowВладимир Базан на сайте «PHOTOline» 

arrowФотография – миг между прошлым и будущим