Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Zuev-YuPЗуеў Юрый Панцеляймонавіч (02.04.1934, г. Бійск Алтайскага краю, Расія). Скончыў Іркуцкае мастацкае вучылішча (1962), Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай у Ленінградзе (1968). Член Беларускага саюза мастакоў (1987). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў манументальным і станковым жывапісе, дэкаратыўнай пластыцы.

Сярод работ: жывапісныя і графічныя кампазіцыі «Цішыня» (1998), «Кіжы» (1984), «Успамін пра галандцаў» (1984), «Бэз» (1993), «Ноч поўні» (1994), «Аракул» (1997), «Сустрэча паэта з Віцебскам» (1998–99), «Мой крыж» (1998), «Што ёсць ісціна» (2001), «Музыкі» (1996), «Апакаліпсіс у ХХІ стагоддзі» (2003–04), «Дыялог. Рэха Чарнобыля» (1986), «Кветкі. Вясна» (2003), «Віцебск тысячагадовы» (2003), «Перамога» (2004), «Пегас» (2004), «Нацюрморт. Ветка яблыні» (2000), «Калясніца» (2001), «Віяланчэліст» (2001); серыі работ з афрыканскімі і індыйскімі маскамі (1992), «Знакі задыяка» (1995); пластычныя кампазіцыі «Георгій-Пераможца» (1998), «А. С. Пушкін» (1996), «А. Шнітке і яго Дзявятай сімфоніі прысвячаецца» (1995), «Княгіня Вольга – заснавальніца горада» (1998); зграфіта «Навука» (1967, Іркуцк), мазаіка для жылога дома (1983, Віцебск), роспіс «Прырода і чалавек» (1985, Віцебск), скульптурныя рэльефы, роспісы, вітражы для дзіцячага садка ВА «Віцяблянка» (1992, Віцебск) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Зуев Юрий Пантелеймонович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 459.