Біяграфія
Краўчанка Аляксей Мікалаевіч (22.07.1957, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Прафесійнай адукацыі не мае. Член Беларускага саюза мастакоў (2002). Жыве ў Віцебску.
Працуе пераважна ў станковым жывапісе. Цэнтральнае месца ў творчасці займаюць пейзаж, асацыятыўная абстрактная кампазіцыя.
Сярод работ: «Вясновая навіна» (1998), «Півоні» (1999), «Восеньскі краявід з залатой ракой» (2001), «Абуджэнне» (2002), «Краявід-сон» (2003), «Той, хто пралятае міма залатой планеты» ( 2004), «Траянскі конь» (2005), «Вялікая птушка з птушанятамі» (2005) «Лялечка» (2005), «Вясна» (2008), «Пыл Млечнага Шляху» (2008), «Заапарк» (2008), «Апельсінавы гай» (2009), «Залатое цяля» (2009) , «Святланосная рака» (2009), «Цмок, які крочыць» (2009) і інш.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Кравченко Алексей Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 526—527.