Біяграфія
Ладзісаў Алег Іванавіч (24.11.1953, г. п. Обаль Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (факультэт гісторыі і тэорыі мастацтва; 1986). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1986 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1989). Да 2003 жыў у Полацку, зараз – у Мінску.
Працуе ў станковым жывапісе, графіцы і перформансе.
Асноўныя творы: палотны «Белыя лілеі», «Тая, што збірае каласы», «Чырвонае на зялёным», «Танец», «Інфанта», «П'еро і Арлекін», «Малітва»; графічныя лісты: «Праз вякі», «Лава Бекета», «Пасадзі кветку ў Эдэме!», «Белы крыж», «Абгарні кнігу!»; перформансы «Short Мап», «Белы Зікурат», «Winners Blues».
Творы мастака знаходзяцца ў фондах Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у галерэях «Маскоўская палітра» (г. Масква), «Падляска» (г. Бяла-Падляска, Польшча), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Ізраіля.
ЛІТАРАТУРА
Ладзісаў Алег Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 310. — На беларус. і англ. мовах.
СПАСЫЛКІ
Алег Ладзісаў. Персанальная выстаўка жывапісу
Олег Ладисов. Персональная выставка живописи