Біяграфія
Чарняк Юрый Сямёнавіч (30.03.1946, г. Арэнбург, Расія), беларускі мастак-экспазіцыянер, дызайнер. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1970). Член Беларускага саюза мастакоў (1985). У Віцебску – з 1965 года.
Працуе ў галіне мастацкага праектавання музейна-выставачных комплексаў, інтэр'ераў, стварэння выставачных экспазіцый, афармлення гарадскіх свят і фестываляў.
Аформіў экспазіцыі музеяў: гісторыка-краязнаўчых ў г. п. Расоны (1976–1977) і г. п. Бешанковічы (1985–1987), у Віцебску – гісторыі віцебскай міліцыі (1983–1984), Народнага музея 43-й Арміі (1983–1984), Народнага музея 39-й Арміі, (1988), музея гісторыі фабрыкі «КІМ» (1990–1992), музея воінаў-інтэрнацыяналістаў (1990–1996), Дома-музея Марка Шагала (1996–1997), музея гісторыі энергетыкі Віцебскай вобласці (2002–2003), музея Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці (2007).
Прымаў удзел у афармленні выстаў балгара-савецкай дружбы (1976), абласной прамысловай выставы (1979), абласной выставы афарміцельскага мастацтва (1986), перасоўнай выставы тэхнічнай творчасці ТБ-19 (1975–1976) (Масква, Ленінград, Фінляндыя, Канада, Манголія, Японія); комплексным мастацкім афармленні пасёлкаў Залацінка і Кічэра (1976, 1979 на БАМе), чэмпіяната свету па верталётным спорце (1978) і інш.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Черняк Юрий Семенович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 590—591.
СПАСЫЛКІ