Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

 

 Юрыем Сямёнавічам Чарняком за перыяд з 1970 па 2006 гады створана больш за 60 музейных і 20 выставачных экспазіцый. Сярод іх можна вылучыць праект Расонскага музея партызанскага руху (1976), музей 43-й Арміі, якая вызваляла горад Віцебск (1984), праект музея гісторыі віцебскай міліцыі (1991), Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў (1995), Дом-музей Марка Шагала ў Віцебску (1997), музей віцебскай энергасістэмы (2003), праекты музеяў віцебскіх электрасетак (2004), Лукомльскай ДРЭС і горада Новалукомля (2005).

Юрый Чарняк з'яўляецца дыпламантам і лаўрэатам больш за 30 выстаў, якія адбываліся ў Віцебску, Мінску, Смаленску, Маскве, а таксама ў Фінляндыі і Канадзе. Сярод іх: ВДНГ СССР «Слаўны працай чалавек» (1987), I Усесаюзная выстава дызайну і афарміцельскага мастацтва (1980), I і II Рэспубліканскія выставы афарміцельскага мастацтва (1979; 1986). У 1997 годзе стаў дыпламантам і лаўрэатам віцебскага фестывалю творчай інтэлігенцыі «Сузор'е муз» у намінацыі «Мастак года». Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў за заслугі ў мастацтве.

 

Мастацкія выставы Ю. С .Чарняка

 

 

1974

– абласная выстава «Віцебску – 1000 гадоў».

 

1976

– рэспубліканская справаздачная выстава «Мастакі – БАМу».

 

1978

– ВДНГ СССР (павільён народнай адукацыі).

 

1979

– I Рэспубліканская выстава афарміцельскага мастацтва.

 

1980

– I Усесаюзная выстава афарміцельскага мастацтва і дызайну.

 

1985

– рэспубліканская выстава «40 гадоў фонду Саюза мастакоў БССР».

 

1986

– II Рэспубліканская выстава афарміцельскага мастацтва.

 

1987

– выстава «Слаўны працай чалавек» (ВДНГ СССР, выставачны павільён «Рабочы і калгасніца»).

 

1997

– персанальная выстава, прымеркаваная да гарадскога фестывалю мастацтваў «Сузор'е муз», г. Віцебск.

 

1999

– абласная выстава па выніках пленэру, прысвечанага П. М. Машэраву.

 

2000

– мастацкая выстава «Віцебск – Смаленск», г. Смаленск (Расія).

 

2005

– абласная выстава, прысвечаная 50-годдзю камбіната «Мастацтва».

 

2006

– мастацкая выстава Віцебск – Смаленск;
– персанальная выстава «35 гадоў творчай дзейнасці».

 

Розныя гады

– 16 абласных мастацкіх выстаў і выстаў афарміцельскага мастацтва.

 

 

У сувязі з 60-годдзем

 

10–22 красавіка

– Музычная гасціная.

 

 

25 красавіка –

30 чэрвеня

 

– Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава.

 

1 ліпеня –

30 верасня

 

– абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.

 

2017

– выстава і прэзентацыя праектаў у рамках творчай сустрэчы з мастаком-экспазіцыянерам, дызайнерам, членам Беларускага саюза мастакоў Юрыем Чарняком «Духоўнасць. Мараль. Культура» (абласная бібліятэка імя У. І. Леніна), г. Віцебск.