Біяграфія
Лебедзеў Генадзь Пятровіч (29.12.1938, г. Віцебск, – 14.11.1999, г. Віцебск), беларускі мастацтвазнаўца, краязнаўца, гісторык мастацтва, мастак. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1959), факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1980). Даследаваў творчасць Ф.Скарыны, старажытнабеларускае мастацтва. Аўтар артыкулаў у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (выд. 1970-х ), «Зборы помнікаў гісторыі і культуры. Віцебская вобласць» (1985), у зборніку «Беларусіка» (кн. 1), у часопісах «Весці АН РБ», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «Мастацтва», «Нёман», «Полымя». З'яўляўся аўтарам шэрагу крытычных артыкулаў у перыядычным друку пра сучаснае мастацтва і творчасць мастакоў Віцебшчыны.
Працаваў у графіцы і жывапісе.
У 1990-я ствараў кампазіцыі ў станковым жывапісе, сярод якіх «Царква Покрыва і Нараджэння Багародзіцы XVI ст. у Пскове», «Свята-Мікалаеўская царква ў в. Іказнь» (1992), «На былым рубяжы з Лівонскім ордэнам спакойна. Манастыр Св. Мікалая», «Рэшткі царквы ў п. Ула» (1996), «Непарадны Віцебск» (1998), «Старая фрэска (Архангел)», «Лік», «Памяць», «Храм полацкіх купцоў»(1990-е гг.) і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Генадзь Лебедзеў. Зачараваны даўніной : каталог выставы / склад. А. С. Крывенькая, М. Л. Цыбульскі, В. А. Дарафеева. — Віцебск, 2012. — С. 51.
2. Цыбульский, М. Л. Лебедев Геннадий Петрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 31.