Біяграфія
Дзежыц Валянцін Канстанцінавіч (09.03.1904, г. Хельсінкі, Фінляндыя – 29.12.1964, г. Віцебск), беларускі жывапісец і педагог. Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1926) (выкладчык В. Волкаў), Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Ленінградзе (1930) (выкладчык К. Пятроў-Водкін). У 1931–1941 гг. працаваў у мастацкім вучылішчы, у 1948–1964 – у мастацка-графічным педагагічным вучылішчы, пазней на мастацка-графічным факультэце педагагічнага інстытута ў Віцебску. Член Беларускага саюза мастакоў (1946).
Працаваў у жанры тэматычнай карціны і пейзажа. Адна з цэнтральных тэм – лірычныя пейзажы Віцебска і яго ваколіц.
Сярод твораў: «Сустрэчны» (1932), «Дэпо» (1932), «Горад зімой» (1937), «Апошнія пешаходы» (1946), «9 студзеня» (1947), «Аднаўленне маста праз Віцьбу ў Віцебску ў 1944 г.» (1952), «Прыход вясны» (1956), «На Віцебскай прыстані» (1958), «Раніца на Віцьбе» (1958), «Сакавік» (1960), «Лес – Віцебску» (1961) і інш.
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
ЛІТАРАТУРА
1.Дзежыц Валянцін Канстанцінавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 170. — На беларус. і англ. мовах.
2.Цыбульский, М. Л. Дежиц Валентин Константинович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 355.