Біяграфія
Ляховіч Валянціна Антонаўна (03.05.1945, ст. Дзівенская Гатчынскага р-на Ленінградскай вобл.), беларускі мастак. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1969). Удзельніца мастацкіх выстаў з 1967 г. Працавала на Віцебскім камбінаце мастацтваў. Выкладала на мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. М. Машэрава. Член Саюза мастакоў СССР (1973), Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Віцебску.
Працуе пераважна ў акварэлі, змяшанай тэхніцы, стварае аб'екты.
Сярод работ: акварэлі «Восень» (1966), «Куток старога Віцебска» (1972), «Свята на Дзвіне» (1982), «Лучоса ўвечар» (1984), трыпціх «Ранняя вясна» (1976); абстрактныя «Калаж» (1989), «Разбураны свет» (1991), «Мастак і час» (1994), «Стварэнне свету» (1997), «Вялікая хваля» (2002), «Малітва» (2008), «Два сусветы ёсць у чалавека ...» (2008); серыя «Жанчына і папугай» (1993). Аўтар аб'ектаў «Рыба» (2005), «Чалавек-дрэва» (2006), «Энергія» (прысвячэнне Фернану Лежэ) (2010), «Руды мастак» (2010) і інш.
Творы мастачкі знаходзяцца ў Віцебскім мастацкім музеі, музеі Марка Шагала (Віцебск), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, Беларусь), Полацкай карціннай галерэі (Беларусь), музеі Verenzhain (Германія), галерэі «Урбан» Сарагоса (Іспанія), у прыватных зборах Расіі, Германіі, Ізраіля, Іспаніі, Польшчы, ЗША, Францыі, Швейцарыі.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Ляхович Валентина Антоновна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 95.
СПАСЫЛКІ
Арт-проект Валентины Ляхович «Родня» в Витебском областном краеведческом музее
Выставка работ Валентины Ляхович «Родня»
Свои работы для выставки «Родня» Валентина Ляхович создавала из пенопласта, старых зеркал и фарфора