Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Нікалаеў Віктар Мікалаевіч (29.02.1960, г. Мінск), беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1979), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1987). У выставачнай дзейнасці з 1985 года. Член Беларускага саюза дызайнераў (1988). Член Беларускага саюза мастакоў (1999). The Head of Vitebsk Regional organization «Belarusian Union of Artists» since 2023.  Жыве і працуе ў Мінску і Віцебску.

Працуе ў галіне манументальнага мастацтва, дэкаратыўнага і станковага жывапісу, у графіцы, канцэптуальным мастацтве і мастацтве аб'екта.

Сярод работ: «Віцебская львіца» (1989), «Абуджэнне Дзвіны» (1997), «Даліна Памяці» (1997), «Унутранае жыццё квадрата» (1998), «Света-будова» (1999), «Тэрыторыя Месяца» (2000), «... І карабель плыве» (2001), «Мора чаканняў» (2002), «Няўстойлівая раўнавага» (2003), «Архіструктура чорнага» (2006), «Контуры» (2007), «Абуджэнне» (2008), «Плынь часу» (2008), «Белыя гульні» (2009), «Погляд часу» (2009); серыя «Рэальнасць» (1991); аб'екты (2003–2010) і інш.

Аўтар манументальных роспісаў «Поры года» (1988, інтэрнат ВА «Маналіт», г. Віцебск), вітражоў зграфіта (усе ў Віцебску).

Работы аўтара знаходзяцца ў фондах Марка Роткі (г. Даўгаўпілс, Латвія), музея Марка Шагала (г. Віцебск, Беларусь), а таксама Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Латвіі, Германіі, Англіі, Ізраіля.

 

ЛІТАРАТУРА

Николаев Виктор Николаевич // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 183—184.