Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Панамарэнка Яўген Георгіевіч (13.03.1947, г. Брагін Гомельскай вобл.), беларускі акварэліст. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1970). Член Беларускага саюза мастакоў (1989). Жыве ў Наваполацку.

Працуе пераважна ў акварэлі.

Сярод твораў: «Каля старой ратушы. Віцебск» (1980), «Залатая восень» (1980), «Горад над Нёманам» (1981), «Наш двор» (1986), «Крыгаход» (1986), «Зялёныя прасторы» (1986), «Памяць стагоддзяў» (1987), «Восень. Зямля Полацкая» (1988), «Букет» (1992), «Таямніца ночы» (1993), «Чаканне» (1993), «Разважанне» (1993), «Вянчанне» (1994), «Настрой» (1995), «Бэз» (1996), «Вясновыя кветкі» (1999), «Маладыя» (2000), «Сустрэча» (2002), «Вясна над Дзвіной. Полацк» (2004), «Возера Язна. Восень» (2005), «Букет кветак» (2006), «Астры» (2006) і інш

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Пономаренко Евгений Георгиевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 355.