Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

  

Скавародка Алег Аляксандравіч (05.10.1948, в. Ассё Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі жывапісец. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1972). Вучыўся ў Ф. Гумена, Л. Дзягілева, А. Някрасава. Удзельнік шматлікіх калектыўных выстаў і міжнародных пленэраў з 1976 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1988). Жыве ў Віцебску.

Працуе пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу.

Сярод твораў: «Дождж у старым горадзе» (1987), «Хлеб дзяцінства» (1991), «Велікодныя званы» (1991), «На старым хутары» (1998), «Кастрычнік» (1999), «Прадчуванне вясны» (2000), «Летні вечар» (2003), «Уладзімір Караткевіч» (2005), «Анёлы-ахоўнікі» (2006), «Касцёл каля возера» (2007), «Рытмы Браслава» (2007), «Над Ушаччынай» (2007), «Старая царква» (2007), «Паэзія восені» (2008), «Дом каля возера» (2008), «Памяць» (2008), «Жоўты вечар» (2008), «Краявід з лодкамі» (2009), «Царэўна возера Нешчарда» (2009), «Пейзаж з белай хатай» (2010) і інш.

Персанальныя выставы мастака праходзілі ў Беларусі, Расіі, Германіі.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск), Музеі сучаснага мастацтва (Мінск), Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Магілёўскім мастацкім музеі імя П. Масленікава, Віцебскім мастацкім музеі, Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, Смаленскім гісторыка-культурным запаведніку, карціннай галерэі імя Г. Вашчанкі (Гомель).

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Сковородко Олег Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 467.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Олег Сковородко в художественной галерее Беларт