Біяграфія
Скавародка Алег Аляксандравіч (05.10.1948, в. Ассё Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі жывапісец. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1972). Вучыўся ў Ф. Гумена, Л. Дзягілева, А. Някрасава. Удзельнік шматлікіх калектыўных выстаў і міжнародных пленэраў з 1976 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1988). Жыве ў Віцебску.
Працуе пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу.
Сярод твораў: «Дождж у старым горадзе» (1987), «Хлеб дзяцінства» (1991), «Велікодныя званы» (1991), «На старым хутары» (1998), «Кастрычнік» (1999), «Прадчуванне вясны» (2000), «Летні вечар» (2003), «Уладзімір Караткевіч» (2005), «Анёлы-ахоўнікі» (2006), «Касцёл каля возера» (2007), «Рытмы Браслава» (2007), «Над Ушаччынай» (2007), «Старая царква» (2007), «Паэзія восені» (2008), «Дом каля возера» (2008), «Памяць» (2008), «Жоўты вечар» (2008), «Краявід з лодкамі» (2009), «Царэўна возера Нешчарда» (2009), «Пейзаж з белай хатай» (2010) і інш.
Персанальныя выставы мастака праходзілі ў Беларусі, Расіі, Германіі.
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск), Музеі сучаснага мастацтва (Мінск), Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Магілёўскім мастацкім музеі імя П. Масленікава, Віцебскім мастацкім музеі, Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, Смаленскім гісторыка-культурным запаведніку, карціннай галерэі імя Г. Вашчанкі (Гомель).
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Сковородко Олег Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 467.
СПАСЫЛКІ
Олег Сковородко в художественной галерее Беларт