Біяграфія
Фалей Антаніна Уладзіміраўна (17.04.1959, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.), беларускі мастак. Скончыла аддзяленне мастацкага праектавання Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (1982). З 1987 года – старшы выкладчык, дацэнт (1998) кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Член Беларускага саюза мастакоў (1998).
Працуе ў галіне тэкстылю, графікі і акварэлі, аб'екта.
Сярод твораў: акварэлі «Перад выбарам» (2002), «Мэта» (2004), «Чаканне цяпла № 2 » (2006); серыі «У пачатку» (2004), «Зямное прыцягненне» (2006), «Самародак» (2009), «Па той бок экватара» (2009); графічныя «Знакі агню» (2006), «Прастора сонечнага святла» (2006), серыі «Qatro» (2001); калажы «Дзве тысячы гадоў мінула» (2000), «Паверхі прыроды» (2002), «З попелу маёй памяці» (2006), серыя «Паходжанне» (2004); аб'екты «Астравы над безданню» (2008), «Споведзь адной карціны» (2009), «Кніга перамен 1-2» (2009), «Прайсці па лёдзе» (2009), «Дыялог» (інсталяцыя, 2010) і інш.
Працы знаходзяцца ў музеях: «Lust auf Kunst», г. Локум (Германія), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва, Музеі Марка Шагала ў Віцебску, Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Фалей Антонина Владимировна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 556.
СПАСЫЛКІ
Фалей Антонина на сайте «Кафедра дизайна»