Біяграфія
Шыёнак Аляксандр Сяргеевіч (03.01.1950, в. Каўлякі Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.), беларускі акварэліст. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Член Беларускага саюза мастакоў (1988).
Працуе ў розных жанрах акварэлі (пераважна пейзажа).
Сярод твораў: «Возера Лосвіда» (1980), «Барвін перавоз» (1983), «Вечар на рацэ Обаль» (1985), «Здраўнёўскі вечар» (1999), «Рака Дзісна» (2001), «Зімовы пейзаж. Шаркаўшчына» (2003), «Дзвіна. Рамантычны востраў» (2003), «Край Прыдзвінскі» (2004), «Восень у Бешанковічах» (2004), «Вечар» (2006), «Залатая восень» (2007), «Германавічы. Песня старога касцёла» (2007), «Пад родным небам» (2008), «Браслаўскі матыў» (2008), «Родная сядзіба» (2009), «Край віцебскі» (2009), «Хмара набегла» (2010) і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Цыбульский, М. Л. Шиенок Александр Сергеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 609.
2. Шыёнак Аляксандр Сяргеевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 629. — На беларус. і англ. мовах.
3. Аляксандр Шыёнак // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 141. — На беларус. і англ. мовах.