Выставы
Мікалай Аляксандравіч Гугнін на працягу многіх гадоў праводзіць актыўную работу па асвятленні мастацкага жыцця Віцебскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі. М. Гугнін – аўтар шматлікіх каталогаў абласных, групавых і персанальных мастацкіх выстаў. Агляды шэрага выстаў апублікаваныя ім у часопісе «Мастацтва Беларусі» і ў абласным перыядычным друку. Мікалай Аляксандравіч надае ўвагу навукова-даследчай працы. У 1982 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па мастацтвазнаўстве. З'яўляецца аўтарам раздзелаў па кніжнай графіцы ў 5-м і 6-м тамах акадэмічнага выдання «Гісторыя беларускага мастацтва», мае публікацыі па праблемах сучаснага беларускага мастацтва ў навуковых і папулярных выданнях. М. А. Гугнін – член рэдкалегіі навукова-практычнага часопіса «Мастацтва і культура», адзін з ініцыятараў праекта рэгіянальнай комплекснай праграмы эстэтычнага выхавання ў Віцебскай вобласці.
Прымае актыўны ўдзел у мастацкім жыцці вобласці: з'яўляецца старшынёй камісіі па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве Віцебскага аблвыканкама. Удзельнік абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў.
Мастацкія выставы М. А. Гугніна
Міжнародныя |
|
1999 |
– 39-я Міжнародная выстава акварэлі, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
|
2002 |
– 42-я Міжнародная выстава акварэлі, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
|
2003 |
– 43-я Міжнародная выстава акварэлі, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
|
2004 |
– 44-я Міжнародная выстава акварэли, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
|
2005 |
– 45-я Міжнародная выстава акварэлі, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
|
2007 |
– III Міжнародная біенале «Віцебская акварэль», г. Полацк (Полацкая карцінная галерэя);
|
2008 |
– міжнародная выстава «Палітра дружбы», г. Смаленск (Расія);
|
2009 |
– міжнародная выстава экслібрыса, г. Афіны (Грэцыя).
|
2010 |
– міжнародная выстава «Свята акварэлі».
|
2013 |
– II Міжнародная выстава творчых работ выкладчыкаў мастацка-графічных факультэтаў СНД, г. Смаленск (Расія).
|
Рэспубліканскія |
|
1972 |
– рэспубліканская маладёжная выстава «Маладосць краіны», г. Мінск.
|
1999 |
– рэспубліканская выстава «Мелодыі Айчыны», г. Мінск;
|
2002 |
– рэспубліканская выстава «Акварэльная сябрына-2002», г. Віцебск.
|
2004 |
– рэспубліканская выстава «Акварэльная сябрына-2004», г. Віцебск.
|
2007 |
– рэспубліканская выстава «Кветкавы рай», г. Мінск (Нацыянальная бібліятэка Беларусі).
|
2015 |
– рэспубліканская выстава «Настаўнік і вучні», прысвечаная І. М. Сталярову, (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск.
|
Абласныя |
|
1989 |
– II Абласная выстава экслібрыса, г. Віцебск.
|
2011 |
– абласная выстава «Мастакі Віцебшчыны канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.
|
2014 |
– абласная мастацкая выстава «Партрэт горада», г. Віцебск;
|
Групавыя і персанальныя |
|
1976 |
– персанальная выстава экслібрыса, г. Нагінск, Маскоўская вобласць (СССР);
|
1981 |
– выстава мастакоў-педагогаў, г. Віцебск.
|
1987 |
– выстава работ выкладчыкаў кафедры выяўленчага мастацтва, г. Віцебск.
|
1989 |
– выстава віцебскіх мастакоў, г. Смаленск (СССР);
|
1992 |
– выстава мастакоў-педагогаў, г. Віцебск.
|
1994 |
– выстава «75 год Віцебскай мастацкай школе», г. Віцебск.
|
1995 |
– выстава аб'яднання «Віцебская акварэль», г. Віцебск, г. Полацк, г. п. Ушачы, г. Гарадок.
|
1996 |
– выстава аб'яднання «Віцебская акварэль», г. Мінск (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь);
|
1997 |
– выстава па выніках Першага (абласнога) пленэру памяці І. Ф. Хруцкага, г. Віцебск (Віцебскі мастацкі музей).
|
1998 |
– выстава да 60-годдзя Беларускага саюза мастакоў, г. Віцебск;
|
1999 |
– выстава па выніках пленэру імя І. Хруцкага, г. Віцебск;
|
2000 |
– выстава «Мастакі горада – Віцебску», г. Віцебск;
|
2001 |
– выстава «Хрысціянскі свет. ІІІ тысячагоддзе», г. Віцебск;
|
2002 |
– выстава «Вясна-2002», г. Віцебск;
|
2003 |
– усерасійская выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, г. Смаленск (Расія);
|
2004 |
– персанальная выстава, г. Гарадок (Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей);
|
2006 |
– IX Справаздачная выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, г. Віцебск (выставачная зала мастацка-графічнага факультэта);
|
2007 |
– выстава па выніках пленэру ў Рэбургу, г. Віцебск (Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна).
|
2008 |
– выстава акварэлістаў Віцебска і Смаленска «Вясновы капеж».
|
2009 |
– юбілейная выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, прысвечаная 50-годдзю факультэта, г. Віцебск (Віцебскі мастацкі музей).
|
2010 |
–выстава, прысвечаная 10-годдзю міжнародной арганізацыі «Мастацтва і супрацоўніцтва», г. Віцебск (выставачная зала Цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў «Задзвінне»);
|
2011 |
– юбілейная выстава, прысвечаная 65-годдзю (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.
|
2015 |
– выстава творчых работ выкладчыкаў мастацка-графічных факультэтаў Віцебскага і Смаленскага дзяржаўных універсітэтаў, г. Смаленск (Расія).
|
2016 |
– юбілейная выстава, прысвечаная 70-годдзю (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск. |