Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Осіпаў Вадзім Іванавіч (07.11.1956, г. Гарадок Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1979), факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва Санкт-Пецябургскай Акадэміі мастацтваў (1993). З 2001 года выкладае ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава на кафедры выяўленчага мастацтва. Член Таварыства вольных мастакоў г. Санкт-Пецярбург (1988). Член Беларускага cаюза мастакоў (2007). Жыве ў Віцебску.

З 1981 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах у Беларусі, Расіі, Швецыі, Германіі, Японіі, Францыі.

Працуе пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу, у жанры нацюрморта і тэматычнай кампазіцыі. У сваёй творчасці звяртаецца да сімволікі, міфалогіі, рэлігійнай тэматыкі.

Сярод работ: «П'еса для саксафона» (1989), «У лабірынце» (1990), «Лінія на далоні» (1990), «Разлом» (1996), «Сцяна» (1996), «Эманацыя лічбаў» (1996), «Нараджэнне бурштыну» (1996), «Рытуал» (1997), «Тры рыбіны» (1997), «Залатая рака» (1999), «Перад чашай» (1999), «Пацір» (2000), «Да веры» (2001), «Залатое руно» (2001), «Браціна» (2002), «Зіма» (2003), «Вугал» (2005), «Калодзеж шчасця» (2006), «Горад» (2006), «Асенняе ахвярапрынашэнне» (2006), «Фокуснік» (2009), «Стары дом» (2010) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Осипов Вадим Иванович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 267.

CПАСЫЛКІ

arrow Две выставки витебских художников открылись в Могилеве