Біяграфія
Лісаў Аляксандр Генадзьевіч (07.07.1959, г. Шчучын Гродзенскай вобласці), дактарант Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя. С. М. Кірава (1981), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1992). Кандыдат мастацтвазнаўства (1998). Абараніў дысертацыю по тэме «Мастацкае жыццё Беларусі другой паловы 19 – пачатку 20 ст.». У Віцебскім дзяржаўным універсітэце працуе з 1986 г.; з 1992 г. – у якасці выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта (з 1999 г.). Выкладае курсы культуралогіі, гісторыі сусветнай культуры, усеагульнай гісторыі мастацтваў, спецкурсы, у ліку якіх «Віцебская школа мастакоў». Сябра Беларускага саюза мастакоў (2014).
Вобласць навукоых інтарэсаў: беларускае мастацтва 19–20 ст., гісторыя мастацтва рускага авангарда. Даследуе творчасць М. Шагала, К. Малевіча, Л. Лісіцкага, П. Мансурава. Аўтар звыш за 150 публікацый, у т. л. манаграфій «Художник Исаак Боровский» (1997), «Краязнавец Мікалай Каспяровіч» (2000), «Историк В. А. Вейгер-Рейдемейстер» (2004), «Сапуновские места Витебска и окрестностей» (2001, 2004) (усё ў суаўтарстве), суаўтар калектыўнай працы «Малевич о себе. Современники о Малевиче. Письма. Документы. Критика» у 2-х тамах (2004), альбома-каталога «Исаак Боровский» (2007), намеснік рэдактара і аўтар альманаха «Шагаловский международный ежегодник» (2003–2007), аўтар публікацый ў альманаху «Малевич. Классический авангард. Витебск».
Удзельнік міжнародных кангрэсаў, канферэнцый, выставачных праектаў у Францыі, Фінляндыі, Германіі, Нідэрландах, Канадзе, Літве, Украіне, Расіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Александр Геннадьевич Лисов : биобиблиографический указатель / ГУ «Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина», Отдел литературы по искусству ; сост. О. А. Дорофеева. — Витебск, 2012. — 58 c.
2. Лісаў Аляксандр Генадзевіч // Півавар, М. В. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст. : біябібліягр. давед. / М. В. Півавар. — Мн., 2010. — С. 187—188.