Біяграфія
Філіпаў Аляксандр Іванавіч (04.07.1932, г. Віцебск – 28.07.2018, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае вучылішча (1957–1961), мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1963–1968). Сумяшчаў вучобу з работай акампаніятара і кіраўніка танцавальнага гуртка (1958–1960). З 1960 года – выкладчык гуртка акардыяністаў і баяністаў. Арганізаваў ансамбль баяністаў, з якім выступаў на ўсіх аглядах і конкурсах Віцебска і Мінска (1960–1970). Працаваў мастаком на фабрыцы бытавых паслуг (1971–1973), мастаком-афарміцелем мастацка-вытворчых майстэрняў (з 1973 г.). Выкладчык у Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава на кафедры выяўленчага мастацтва (з 1980 г.). Член Беларускага cаюза мастакоў (2014). Жыве ў Віцебску.
Працуе пераважна ў станковым жывапісе. Асноўнае месца ў творчасці належыць намаляваным з натуры лірычным пейзажам, сярод якіх: «Санкт-Пецярбург», «Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр» (2003), «Блакадны Ленінград (Белыя ночы)», «Мелодыі Санкт-Пецярбурга», «Трывога» (2004), «Вераснёўскі матыў», «Полацкі матыў» (2006), «Мячэць у Мармарысе» (2008), «Полацк. Сафійскі сабор» (2009), «Вечар на куццю», «Палае вечар у старым Віцебску» (2010), «Гераічны Ленінград», «Захад у старым горадзе», «Куток старога Віцебска» (2011), «Паводка ў старым Віцебску» (2012), «Стамбул», «Стары Віцебск. Зіма», «У старым Віцебску» (2013), «Панадворак старога Віцебска» (2014) і інш. Маляўнічым палотнам мастака ўласцівыя рэалістычная манера выканання, эмацыянальная выразнасць вобразаў.
За апошнія гады работы мастака выстаўляліся на гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах (Расія, Польшча). Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Германіі, ЗША, Ізраілі, Польшчы.
Памёр Аляксандр Філіпаў 28 ліпеня 2018 гадоў ў ўзросце 87 гадоў.
CПАСЫЛКІ