Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Яўсееў Аляксей Сяргеевіч (04.06.1979, г. Гарадок, Віцебская вобл.), беларускі мастак. Скончыў аддзяленне мастацка-графічнага факультэта «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія рамёствы» Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2001). Працуе ў розных тэхніках і матэрыялах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісу, графікі, скульптуры. Член Беларускага саюза мастакоў (2016).

Работы Аляксея Яўсеева маюць індывідуальнае пластычнае рашэнне, складаныя вобразы, неардынарныя сюжэты і мудрагелістыя сімвалы. Стварае аб'ёмныя аб'екты, інсталяцыі, дзе спалучае дрэва, метал, пластык і іншыя матэрыялы. Асноўная задача яго аб'ектаў – падкрэсліць натуральную прыгажосць, прастату і гармонію, створаную прыродай. Сярод работ: «Вецер у горадзе» (2010), «Дама і слон» (2010), «Зварот да сонца» (2010), «Гадзіна куба» (2011), «Мундзір» (2011), «Паўдня» (2011), «Світанак» (2011), «Вытокі» (2012), «Сон» (2012), «Трон: Князь і Княгіня» (дыптых, 2012), «Фортка думкі» (2012), «Чэрвеньскі дзень: раніца, дзень, вечар» (2012), «Сонца Казіміра» (2013), «Альфа і Амега» (2014), «Кола вайны» (2014), «Трызна» (2014), «Жалезны плод» (2015), «Дзіда Альгерда» (2016).

 

CПАСЫЛКІ

arrow Открытие выставки витебского художника Алексея Евсеева

arrow Фантастический мир за пределами повседневности

arrow Алексей Евсеев: "Будущая художественная элита в Витебске растет в темных помещениях"